Беларуская Служба

Гадавіну выбуху Паўстання 1863-1864 узгадалі ля Брамы смерці ў Варшаўскай цытадэлі

22.01.2024 15:00
Усяго ў радах паўстанцаў змагалася каля 200 тысяч чалавек.
Удзельнікі святкавання гадавіны Студзеньскага паўстання на могілках Росы ў ВільніPAP/Marcin Obara

Гадавіну выбуху Паўстання 1863-1864 (у Польшчы яго называюць Студзеньскім паўстаннем) адзначылі ля Брамы смерці ў Варшаўскай цытадэлі. 161 год таму ў Каралеўстве Польскім каля шасці тысяч паўстанцаў, узброеных косамі, рэвальверамі і паляўнічай зброяй, уступілі ў барацьбу са 100-тысячнай царскай арміяй.

Падчас цырымоніі віцэ-спікер Кшыштаф Босак зачытаў ліст старшыні Сейма Шымана Галоўні:

-Вы сёння ўшаноўваеце памяць самага вялікага народнага зрыву нашай краіны. Студзеньскае паўстанне назаўсёды застанецца сведчаннем неўтаймаванай сілы, свабоды. Яно не мела шанцаў перамагчы. Аднак было вялікай дэманстрацыяй волі народа атрымаць уласную дзяржаву.

Студзеньскае паўстанне працягвалася да кастрычніка 1864 году, у яго ходзе адбылося больш за 1200 баёў. Усяго ў радах паўстанцаў змагалася каля 200 тысяч чалавек.

ав

У Варшаве адбылася прэм’ера фільма «Паўстанец 1863»

10.01.2024 14:27
Стужка рэжысёра Тадэвуша Сыка – першая за больш чым 30 гадоў мастацкая стужка пра Паўстанне 1863-1964 гадоў.

26 студзеня ў польскіх кінатэатрах выходзіць фільм пра Касцюшку «Кос»

17.01.2024 12:00
Рэжысёр фільму Павал Маслёна падкрэсліў, што фільм – выдуманая гісторыя.

Разам з лідарамі Польшчы, Літвы і прадстаўніком Украіны Святлана Ціханоўская ўшанавала герояў Паўстання 1863-64 гг.

21.01.2024 14:49
 Урачыстую цырымонію на віленскіх могілках Росы суправаджаў натоўп беларусаў з бела-чырвона-белымі сцягамі.