Камісія па зваротах Сейму Польшчы разгледзіць адну з прапаноў па вырашэнні пытання чэргаў да лекараў у дзяржаўнай сістэме аховы здароўя. У прыватнасці, паступіла прапанова ад грамадзян аб унясенні ў адзіны рэестр даўжнікоў пацыентаў, якія запісваюцца на прыём да лекара, а пазней не прыходзяць на яго.
Так, прапануецца, каб пацыент, які два разы ў год не прыйшоў на раней запісаны прыём да лекара, на год трапляў у базу даўжнікоў. Гэта канкрэтнае абмежаванне, бо ўнясенне ў рэестр даўжнікоў стварае сур’ёзныя праблемы ў атрыманні крэдытаў альбо тавараў у растэрміноўку.
Не з’яўленне на прыёме ў лекара пацыентаў – адна з асноўных праблем дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя ў Польшчы. З-за гэтага паслугай не могуць скарыстацца іншыя пацыенты, якія знаходзяцца ў чарзе. Паводле дадзеных Нацыянальнага фонду аховы здароўя, у мінулым годзе пацыенты не прыйшлі на прыём у 1 млн 300 тыс. выпадкаў.
Найчасцей жыхары Польшчы не прыбываюць на раней дамоўленыя візіты да траўматолагаў, кардыёлагаў, фізіятэрапеўтаў, эндакрынолагаў і анколагаў.
вс