Беларуская Служба

Міністр абароны пра словы Трампа: Падрыў аўтарытэту краін-саюзніц – гэта аслабленне ўсяго НАТА

11.02.2024 15:35
Магчымы кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп паставіў пад сунеў артыкул 5-ы Дамовы НАТА.
 -
Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Andrzej Jackowski

Дэвіз НАТА «адзін за ўсіх, усе за аднаго» з'яўляецца канкрэтным абавязацельствам. Падрыў аўтарытэту краінаў-членаў азначае аслабленне ўсяго Паўночнаатлантычнага пакту – падкрэсліў віцэ-прэм’ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Падчас суботняга мітынгу ў Паўднёвай Караліне Дональд Трамп, верагодны супернік Джо Байдэна на лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах, паведаміў пра размову з адным з кіраўнікоў дзяржаў НАТА, але не назваў яго імя. «Адзін з прэзідэнтаў вялікай краіны спытаў мяне: калі мы не заплацім і на нас нападзе Расія, вы нас абароніце? Я адказаў: «Не, я вас не абараню. Я б заклікаў іх (Расію) да таго, каб яны зрабілі з вамі ўсё, што хацелі. Вы павінны заплаціць».

«Дэвіз НАТА: «Адзін за ўсіх, усе за аднаго» – гэта канкрэтнае абавязацельства. Падрыў даверу да саюзніцкіх краін азначае аслабленне ўсёй Арганізацыі Паўночнаатлантычнага пакту», – напісаў Касіняк-Камыш на платформе X.

Ён падкрэсліў, што «ніякая выбарчая кампанія не зʼяўляецца падставай для гульні з бяспекай Альянсу».

ав

Польскі прэм'ер звярнуўся да амерыканскіх сенатараў

08.02.2024 11:13
Прэм'ер-міністр Польшчы Туск напісаў да сенатараў-рэспубліканцаў: ганьба вам. 

Расія ўсё хутчэй узбройваецца, Захад таксама павінен развіваць ваенныя магчымасці

08.02.2024 12:38
Так лічыць кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера.