Беларуская Служба

Апытанне IBRiS: мэр Варшавы і спікер сейма маюць найбольшыя шанцы на перамогу на прэзідэнцкіх выбарах

12.02.2024 12:07
Калі б прэзідэнцкія выбары адбываліся ў мінулую нядзелю, у іх удзельнічалі б 68,4% апытаных.
Prezydent Warszawy Rafał Trzaskowski.
Prezydent Warszawy Rafał Trzaskowski.PAP/Paweł Supernak

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (28,3%) і спікер Сейма Шымон Галоўня (24,0%) маюць найбольшыя шанцы на перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, пра гэта сведчаць вынікі апытання IBRiS для Radio ZET.

У ходзе апытання было зададзена пытанне: «За якога кандыдата вы б прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах, калі б спіс быў наступным?»

28,3 працэнта рэспандэнты адзначылі, што прагаласавалі б за Рафала Тшаскоўскага (КА). Другое месца заняў Шымон Галоўня (Польшча 2050) з вынікам 24,0%, трэцяе – Тобіяш Бохеньскі (PiS) з вынікам 16,1%.

За журналіста Кшыштафа Станоўскага прагаласавалі б 3,2% рэспандэнтаў, за журналістку Дароту Гаўрылюк – 0,2%. 1,8 працэнта рэспандэнты заявілі, што галасавалі б за некага іншага.

26,4 працэнта рэспандэнтаў не ведаюць ці не ўпэўнены, за каго б яны прагаласавалі.

Калі б прэзідэнцкія выбары адбываліся ў мінулую нядзелю, у іх удзельнічалі б 68,4% апытаных.

Апытанне таксама спраўдзіла пазнавальнасць кандыдатаў. 70,2 працэнта рэспандэнты не чулі пра Кшыштафа Станоўскага, ведаюць яго толькі 29,8% рэспандэнтаў. 57 працэнтаў рэспандэнтаў нічога не ведаюць пра Тобіяша Бохеньскага, пазнаюць яго 43%. Дароту Гаўрылюк пазнаюць 75 працэнтаў рэспандэнтаў.

Апытанне IBRiS па замове радыё ZET было праведзена 9-10 лютага 2024 г. метадам CATI на рэпрэзентатыўнай агульнанацыянальнай выбарцы з 1070 чалавек.

Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбыліся ў 2020 годзе. У другім туры 12 ліпеня цяперашні прэзідэнт Анджэй Дуда (51,03 працэнта галасоў) перамог мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага (48,97 працэнта галасоў). Наступныя выбары прэзідэнта маюць адбыцца ў 2025 годзе.

У Польшчы прэзідэнта абіраюць кожныя пяць гадоў. Адзін чалавек можа займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны, а гэта значыць, што цяперашні прэзідэнт Анджэй Дуда больш не зможа балатавацца.

PAP/вх