Нацыянальная выбарчая камісія Польшчы паведаміла, што на 17 гадзіну яўка на мясцовых выбарах склала 39,43 працэнта. Гэта на два працэнтныя пункты менш, чым на мінулых такіх выбарах, калі было 41,65 працэнта – заявіў старшыня Нацыянальнай выбарчай камісіі Сыльвэстар Марціняк.
Найбольшая яўка на 17:00 зафіксавана ў Сьвентакшыскім ваяводзтве – 42,64 адсоткі. Найменшая - у Апольскім ваяводзтве - 35,01 працэнта.
Сярод гарадоў самая высокая яўка на 17.00 зафіксавана ў Варшаве - 41,59 працэнта, найменшая - у Катавіцах - 33,10 працэнта.
Галасаванне працягнецца да 21.00.
ПР/юл