Беларуская Служба

З нагоды 20-годдзя далучэння Польшчы да ЕС польская чыгунка зніжае цэны

29.04.2024 15:05
З сённяшняга дня можна танней падарожнічаць цягнікамі ў Аўстрыю, Чэхію, Германію і Венгрыю.
   PKP Intercity
Прынагоднае афармленне цягніка PKP IntercityPAP/Marian Zubrzycki

Гэта спецыяльная прапанова, падрыхтаваная PKP з нагоды 20-годдзя далучэння Польшчы да Еўрасаюза.

У рамках акцыі пасажыры змогуць праехаць цягніком у Вену, Прагу, Берлін ці Будапешт нават за 20 працэнтаў ад звычайнай цаны. Напрыклад, звычайна білет з Варшавы ў Вену каштуе каля 460 злотых, а па акцыі такая паездка будзе каштаваць крыху больш за сто злотых.

Прапанова дзейнічае з сённяшняга дня да 26 траўня. Білеты можна набыць у касах, праз мабільнае прыкладанне і на сайце перавозчыка. У продажы ёсць 20 тысяч таннейшых білетаў. Ёсць пяць цэнавых парогаў. Калі адзін пул білетаў вычарпаны, аўтаматычна пачынаецца продаж наступнага. Квіткі можна набыць загадзя, за трое сутак да адпраўлення цягніка.


Прынагоднае афармленне цягніка PKP Intercity Прынагоднае афармленне цягніка PKP Intercity

Міністэрства інфраструктуры падкрэслівае, што сяброўства Польшчы ў ЕС прывяло да паляпшэння чыгуначнай інфраструктуры. Дзякуючы сродкам Еўрасаюза ўдалося мадэрнізаваць 13 тысяч кіламетраў чыгуначных шляхоў, набыць амаль 600 вагонаў і больш за сотню лакаматываў. Адрамантавана таксама больш за сотню вакзалаў па ўсёй Польшчы. Сродкі ЕС дазволілі, сярод іншага, набыць 20 цягнікоў ED250 Pendolino.

ав

Усё больш палякаў падарожнічаюць чыгункай. Рост амаль на 10 працэнтаў

31.01.2024 12:20
У 2023 годзе паслугамі чыгункі скарысталіся больш за 374,4 млн чалавек. Гэта рост на 9,4 працэнта ў параўнанні з 2022 годам. Гэта таксама найбольшая колькасць пасажыраў у Польшчы пасля 1999 года.