Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы назваў паводзіны польскага суддзі ў Мінску здрадай 

06.05.2024 14:18
«Я ў шоку, калі шчыра. Ну, здраднік у нас быў раней, здаецца, гэта ў чымсьці падобны выпадак», — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СікорскіФота: Photo: Sebastian Indra/MSZ

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі не хавае свайго абурэння, маючы на ​​ўвазе выезд ў Беларусь суддзі Адміністрацыйнага ваяводскага суда ў Варшаве Томаша Шмыта, - Гэта абсалютна абуральна, - сказаў дыпламат.

Міністр сказаў што, верагодна, мы маем справу з «чарговым актам здрады» супраць Польшчы. «Шакуючая навіна. Я не магу гэта каментаваць, але, напэўна, нехта ўдзельнічаў у гэтых палітычных кампаніях падчас папярэдняга тэрміну. Выпадак абсалютна шакуючы», -  сказаў ён.

На пытанне, ці існуе ў такой сітуацыі нейкая дыпламатычная працэдура, Сікорскі адказаў, што пакуль ведае пра справу столькі ж, колькі пыталіся ў яго журналісты, бо калі гэтая інфармацыя з'явілася, ён удзельнічаў у канферэнцыі Defense 24 Days.

«Я ў шоку, калі шчыра. Ну, здраднік у нас быў раней, здаецца, гэта ў чымсьці падобны выпадак», — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.

эж