Нацыянальны фонд здароўя Польшчы (NFZ) стварыў інтэрактыўную мапу пунктаў псіхалагічнай, псіхатэрапеўтычнай і псіхіятрычнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў.
«Дзякуючы гэтаму ў выпадку крызісу ў дзіцяці можна хутка і лёгка знайсці дапамогу спецыялістаў любога ўзроўню каля месца жыхарства», — падкрэсліў прэс-сакратар Нацыянальнага фонду здароўя Анджэй Трашыньскі. Мапа цэнтраў з адрасамі і кантактнымі дадзенымі даступная на сайце NFZ.
Паслугі псіхіятрычнай дапамогі дзецям і падлеткам прадстаўляюцца на трох базавых узроўнях. Дапамога аказваецца бясплатна і фінансуецца Нацыянальным фондам аховы здароўя. Накіраванне ў цэнтры I і II узроўню не патрабуецца.
Інфармацыю аб тым, як рэагаваць, калі назіраюцца змены ў паводзінах дзяцей або што павінна выклікаць бацькоў непакой, можна знайсці ў «Дапаможніку для пацыента», падрыхтаваным Нацыянальным фондам аховы здароўя «Як дапамагчы дзіцяці ў псіхічных крызісах?».
iar/эж