15 мая a 14:00 гадзіне ў двары Варшаўскай мэрыі адкрыецца выстава «Алея Свабоды». Яе часткай будзе «Беларускі мартыралог» з мастацкімі работамі Ксішы Ангелавай. Гэта будуць партрэты беларускіх палітвязняў.
«Я вельмі ўзрушаная і радая, што Польшча з такой салідарнасцю ставіцца да нас», - кажа мастачка.
— У мяне партрэтаў больш за 700, але экпанавацца будуць каля 100. Гэтыя людзі для мяне святыя. У грэчаскай мове «мартыралог» - гэта адначасова і сведчанне, і пакуты. І мая выстава называецца «Беларускі мартыралог», бо ён складаецца з сучасных пакутнікаў за свабоду.
Ксіша Ангелава стварае галерею партрэтаў беларускіх палітвязняў на шпалерах і на посцілках.
— Гэта такія патэрны культуры, якія кожны ведае. Пасцель - гэта вельмі асабістая справа, гэта тое, што чалавека люляе. Людзі на партрэтах павяртаныя ў дом, у матуліну хату, як бы пад коўдру - і гэта апазіцыя таму, што адбываецца у нас, там...
Выставу «Беларускі Мартыралог» Ксішы Англелавай можна наведаць па адрасе Plac Bankowy 3/5 да 16 чэрвеня.
яс