Беларуская Служба

У красавіку цэны на прадукты харчавання падштурхнулі інфляцыю

15.05.2024 12:00
Цяперашні ўзровень інфляцыі не заахвоціць членаў Рады грашовай палітыкі да змены працэнтных ставак у Нацбанку, лічаць эканамісты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У красавіку інфляцыя ў Польшчы павысілася. Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выраслі на 2,4 працэнта, паведаміла ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Эканаміст Santander Bank Polska Гжэгаж Агонэк(Grzegorz Ogonek) кажа, што галоўным фактарам росту інфляцыі ў красавіку былі цэны на харчовыя прадукты:

- Ведаем, што вяртанне 5-працэнтнага ПДВ на прадукты харчавання – гэта ключавая справа. Прадукты харчавання – гэта фактар, які найбольш рашуча паўплываў на рост інфляцыі. Да гэтага трэба таксама дадаць рост цэнаў на паліва.

Гжэгаж Агонэк лічыць, што цяперашні ўзровень інфляцыі не заахвоціць членаў Рады грашовай палітыкі да змены працэнтных ставак у Нацбанку.

IAR/аз


Рэйтынгавыя агенцтвы станоўча ацанілі польскую эканоміку

14.05.2024 10:30
Перад польскай эканомікай станоўчыя перспектывы, але ёсць таксама некалькі выклікаў, з якімі яна павінна справіцца, лічаць эксперты.