Беларуская Служба

Польшча сярод лідараў эканамічнага росту ў Еўрасаюзе

15.05.2024 14:25
Еўракамісія павышае свае эканамічныя прагнозы ў дачыненні да Польшчы.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія апублікавала вясновыя эканамічныя прагнозы. Паводле ейных дадзеных, сёлета польская эканоміка вырасце на 2,8 працэнта, то бок на 0,1 лепш у параўнанні з прагнозамі з лютага.

У наступным годзе ВУП Польшчы павялічыцца на 3,4 працэнта. У лютым камісія прагназавала, што ён складзе 3,2 працэнта.

Сёлета лепшыя за Польшчу будуць толькі Мальта, эканоміка якой вырасце на 4,6 працэнта, а таксама Румынія і Харватыя – на 3,3 працэнта.

Трэцяе месца займаюць Польшча і Кіпр.

IAR/аз

Рэйтынгавыя агенцтвы станоўча ацанілі польскую эканоміку

14.05.2024 10:30
Перад польскай эканомікай станоўчыя перспектывы, але ёсць таксама некалькі выклікаў, з якімі яна павінна справіцца, лічаць эксперты.