Расійская разведка плаціць дыверсантам вялікія грошы, паведамляе газета «Rzeczpospolita».
«Замежная дзяржава ўчыняе ў нашай краіне дыверсіі, выкарыстоўваючы завербаваных для гэтага людзей. Нам ніколі не даводзілася сутыкацца з такой небяспечнай з'явай. Гэта вельмі дрэнна, значна горш, чым гэта прадстаўляе ўрад», – кажа ў інтэрвʼю «Rzeczpospolita» былы афіцэр спецслужбаў, эксперт у пытаннях бяспекі Томаш Бронісь.
Гаворка ідзе пра падпалы і спробу падпалу рэстарана ў Гдыні, складу паддонаў пад Варшавай, завода па вытворчасці фарбаў ва Уроцлаве і пра будаўнічы цэнтр у Гданьску, а таксама пра буйны гандлёвы цэнтр »Марывільска,44« у Варшаве.
Газета паведамляе, што «Расія, прапануе ад 10 да 15 тысячаў еўра і вярбуе людзей, у тым ліку, праз расійскамоўны Telegram. ГРУ даручае ім падпальваць грамадскія абʼекты ў буйных гарадах».
«У гэтую сераду Агенцтва ўнутранай бяспекі арыштавала трое чалавек у Памераніі, у тым ліку двое беларусаў і 40-гадовы паляк», – чытаем у артыкуле.
Неафіцыйна вядома, што сярод раней затрыманых пяцёх чалавек трое краматорцаў з украінскімі пашпартамі і канадзец з расійскім пашпартам. Гэтыя людзі таксама падазраюцца ў аналагічных падпалах у Літве (склад Ikea ў Вільні 9 траўня, 2024.), Латвіі, Эстоніі і Лондане.
яс/Dziennik.pl