Беларуская Служба

Апоўначы ў Польшчы пачала дзейнічаць пастанова аб забароне знаходжання ў пагранічнай зоне на мяжы з Беларуссю

13.06.2024 09:31
Пастанова ўведзеная на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.
- . 10  2024
Польска-беларуская мяжа. 10 чэрвеня 2024 годаPAP/Wojtek Jargiło

Сёння апоўначы ў Польшчы пачала дзейнічаць пастанова аб часовай забароне знаходжання ў раёнах, якія знаходзяцца на мяжы з Беларуссю. Па даўжыні буферная зона ахоплівае больш за 60 км мяжы, па шырыні – ад 200 м да некалькіх кіламетраў.

Пастанова, якую падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк, уведзеная на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.

У МУС падкрэсліваюць, што абмежаванне зведзенае да неабходнага мінімуму.

«Яно не ўключае гарады і турыстычныя маршруты, каб наступствы ўведзеных абмежаванняў аказвалі як мага меншы негатыўны ўплыў на жыхароў, турыстаў і суб'екты прафесійнай дзейнасці», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Увядзенне забароны накіраванае на «забеспячэнне бяспекі як грамадзян, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаванне дзейнасці груп кантрабандыстаў, якія садзейнічаюць нелегальнай міграцыі», патлумачылі ў міністэрстве.

Увядзенне буфернай зоны – гэта наступства эскалацыі сітуацыі на граніцы, справакаванай рэжымам Лукашэнкі, і забойства мігрантам 21-гадовага польскага салдата Матэвуша Сітэка. Хлопца пахавалі ўчора ў яго роднай вёсцы.

вс