Беларуская Служба

Урадавы цэнтр бяспекі нагадаў пра буферную зону на мяжы з Беларуссю

15.06.2024 10:15
Часовая забарона ўводзіцца на тэрмін 90 сутак з дня ўступлення пастановы ў сілу.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссюфота: twitter.com/Straz_Graniczna

Урадавы цэнтр бяспекі распаўсюдзіў абвестку, у якой нагадаў пра забарону на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне. Абвестка накіравана асобам, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад так званай буфернай зоны ў частцы Падляскага і Люблінскага ваяводстваў.

«Увага! Забарона на знаходжанне ў буфернай зоне, прылеглай да мяжы з Беларуссю. Выконвайце загады службаў. Будзьце пільныя і паведамляйце аб падазроных асобах», – чытаем у СМС-паведамленні Урадавага цэнтрa бяспекі.

Нагадваем, міністр унутраных спраў і адміністрацыі ўвёў часовую забарону на знаходжанне ў асобных раёнах памежнай зоны, прылеглай да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь. Часовая забарона ўводзіцца на тэрмін 90 сутак з дня ўступлення пастановы ў сілу, то бок з 13 чэрвеня бягучага года.

IAR/аз

Апоўначы ў Польшчы пачала дзейнічаць пастанова аб забароне знаходжання ў пагранічнай зоне на мяжы з Беларуссю

13.06.2024 09:31
Пастанова ўведзеная на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.

Прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы расказаў пра буферную зону

13.06.2024 16:05
За мінулыя суткі Памежная служба Польшчы зафіксавала каля 150 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю.