Прэзентацыі конкурсных радыёп'ес і тэлеспектакляў, сустрэчы з зоркамі, атракцыёны для дзяцей, майстар-класы і спадарожныя мерапрыемствы – у суботу (22 чэрвеня) у Сопаце распачнецца адна з найважнейшых культурных падзей у Польшчы – 23-ці Тэатр Польскага радыё і тэлебачання Фестываль «Два «Тэатры».
Сёлета на конкурс адабрана 16 радыёспектакляў для дарослых і сем для дзяцей і падлеткаў.
«Гэта вельмі разнастайныя радыёспектаклі – ад класікі да сучасных твораў, расказаныя фрывольна, настальгічна, гістарычна», – адзначыў кіраўнік радыёсцэны і мастацкі кіраўнік фестывалю Адам Вайтышка (Adam Wojtyszko).
Сярод конкурсных пастановак – радыёспектаклі «Сястра Іова» Марты Рэбзды, «Пан Гельдхаб» Аляксандра Фрэдра і «Дзённік харкаўскі» паводле прозы Сяргея Жадана.
Тэатр Польскага радыё таксама рыхтуе два жывыя радыёспектаклі. У гледачоў будзе магчымасць убачыць, як ствараецца культавы радыёраман «Матысяковы» («Matysiakowie»).
У Год Вітольда Гамбровіча рэжысёр Марыюш Малец рыхтуе ў прамым эфіры радыёспектакль паводле яго авангарднага рамана «Фердыдурке» («Ferdydurke»). «Каб не раскрываць усіх сакрэтаў, скажу толькі, што гэта будзе «Фердыдурке» з выдатным акторскім складам, варта паглядзець гэтую выдатную ігру актораў, варта прыехаць у Сопат», – сказаў Марыюш Малец.
Рэжысёр дадаў, што музыку напіша Мікалай Тшаска, а гледачы будуць запрошаны да суўдзелу ў пастаноўцы радыёспектакля.
Гледачы ў Сопаце таксама будуць мець магчымасць сачыць у прамым эфіры за знакавай праграмай Першага канала «Lato z Radiem», а таксама ўбачыць лепшыя пастаноўкі Студыі рэпартажаў і дакументальных фільмаў Польскага радыё.
Фестываль працягнецца тры дні. Лепшыя радыёспектаклі і тэлеспектаклі будуць прадстаўлены на гала-канцэрце ў апошні дзень фестывалю.
IAR/вх