Беларуская Служба

Сейм прагаласаваў супраць дэкрыміналізацыі абортаў

12.07.2024 18:22
Дэпутаты ад Права і Справядлівасці, Канфедэрацыі і PSL выступілі супраць змяненняў у Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць адмену пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за выкананне ці дапамогу ў перапыненні цяжарнасці.
Sejm nie zgodził się na depenalizację aborcji
Sejm nie zgodził się na depenalizację aborcji Twitter/@KancelariaSejmu

Дэпутаты ад Права і Справядлівасці, Канфедэрацыі і PSL выступілі супраць змяненняў у Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць адмену пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за выкананне ці дапамогу ў перапыненні цяжарнасці.

За прыняцце закона прагаласавалі 215 дэпутатаў, 218 былі супраць, 2 устрымаліся.

Актывісты, якія выступаюць за права жанчын на аборт, абураныя вынікамі галасавання. «Чаму мы працавалі на некалькіх пасяджэннях камітэтаў, і добры законапраект быў зменены, каб задаволіць дэпутатаў PSL?» – задаецца пытаннем Наталля Бранярчык.

— Чаму гэта адбылося? Чаму былі зробленыя змены ў важныя палажэнні, каб сёння прагаласаваць супраць? Выявілася, што ў Сейме мы маем палітыкаў, якія проста хочуць, каб маці дзяўчынак падлеткаў мелі судовыя правы за тое, што дапамаглі сваім дочкам перарваць цяжарнасць. І скажам шчыра, што гэта выракае жанчын на адзіноту, страх, астракізм і на тры гады зняволення, — кажа Наталля Бранярчык.

Дэпутацкі законапраект прадугледжваў адмену пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за выкананне або садзейнічанне ў перапыненні цяжарнасці.
Іншыя прапановы ўсё яшчэ знаходзяцца ў распрацоўцы, у тым ліку тыя, што дазваляюць аборты да 12-га тыдня.

IAR/вх