Беларуская Служба

МУС Польшчы: Дзеля паляпшэння адносінаў з Беларуссю, чакаем на вырашэнне найбольш балючых пытанняў з боку Мінска

18.07.2024 11:30
Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк падкрэслівае, што дзеля паляпшэння адносінаў Мінска і Варшавы найперш трэба высветліць «найбольш балючыя» пытанні паміж Польшчай і Беларуссю.
,
Палітвязень, журналіст Анджэй ПачобутФота: baj.by

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк заявіў, што любое паляпшэнне польска-беларускіх стасункаў павінна быць завязанае з урэгуляваннем найбольш важных для Польшчы пытанняў. Палітык патлумачыў, што гэта датычыцца, у тым ліку, сітуацыі на ўсходняй мяжы, гібрыднай вайны і дзейнасці беларускіх спецслужбаў.

Томаш Сямоняк падкрэслівае, што дзеля паляпшэння адносінаў Мінска і Варшавы найперш трэба высветліць «найбольш балючыя» пытанні паміж Польшчай і Беларуссю:

-Павінен быць вызвалены Анджэй Пачобут. Напярэдадні некаторыя палітвязні ўжо былі вызваленыя. Грамадская думка Польшчы вельмі разлічвае на вызваленне і Пачобута.

Таксама мы чакаем на супрацоўніцтва з беларускім бокам у пытанні пошуку і арышту забойцы польскага жаўнера сяржанта Матэвуша Сітка. Таксама чакаем ад Мінска спынення міграцыйнага ціску на нашу мяжу.

Надоечы аб гатовасці Беларусі да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы заяўляў кіраўніка МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў. На думку беларускай апазіцыі, Аляксандр Лукашэнка, баючыся блакады гандлю з Захадам, можа пайсці на пэўныя саступкі.

iar/эж

Польшча гатова да супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларуссю і неімперскай Расіяй

25.04.2024 13:17
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выступіў з прамовай аб прыярытэтах замежнай палітыкі ў Сейме.

Пісальнік: Тое, што цяпер адбываецца з польскай меншасцю на Беларусі, нагадвае тое, што адбывалася з намі ў Савецкім Саюзе

22.05.2024 08:23
Журналіст Анджэй Пісальнік, прадстаўнік Саюзу палякаў Беларусі распавёў, адкуль паступае інфармацыя пра Анджэя Пачобута. На прыкладзе сваёй сям'і расказаў, як жылі палякі ў Беларусі пры Савецкім Саюзе. Патлумачыў таксама, чаму ён вывучыў беларускую мову.