Беларуская Служба

Амаль па ўсёй Польшчы назіраецца спякотнае надвор'е, сіноптыкі просяць захоўваць асцярожнасць

21.07.2024 15:20
Максімальная тэмпература паветра сёння складзе ад 30 да 32 градусаў цяпла.
Upały nie opuszczą Polski tak szybko
Upały nie opuszczą Polski tak szybkoshutterstock.com

Польскі Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выдаў папярэджанні пра спёку першай і другой ступені амаль ва ўсёй Польшчы. Трывога распаўсюджваецца не толькі на поўнач і паўночны ўсход краіны. Папярэджанне першай ступені датычыцца Заходняй Памераніі, Судэтаў і Бешчадаў. На астатняй тэрыторыі Польшчы абвешчана трывога другога ўзроўню па трохбальнай шкале.

Сіноптыкі прагназуюць, што максімальная тэмпература паветра сёння складзе ад 30 да 32 градусаў цяпла. На моры будзе ад 19 да 23 градусаў Цэльсія. Уначы тэмпература паветра панізіцца да прыкладна 18 градусаў.

Трывога другой ступені, абвешчаная сёння на большай частцы тэрыторыі Польшчы, прадугледжвае ўзнікненне небяспечных з'яваў, якія могуць прывесці да вялікіх матэрыяльных страт і стаць пагрозай здароўю і жыццю. Сіноптыкі рэкамендуюць быць вельмі ўважлівымі і сачыць за прагнозамі надворʼя.

IAR/нг