Беларуская Служба

На варшаўскім басейне наведвальнікі масава атруціліся хлорам

27.07.2024 08:43
Як высветліла PAP, нарматыў па ўтрыманні хлору ў вадзе на дне быў перавышаны больш чым у дзесяць разоў, а на паверхні – больш чым у тры разы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарStockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

21 чалавек з прыкметамі атручвання хлорам дастаўлены ў бальніцу з басейна на вул. Лабішыньска ў сталічным раёне Таргувэк. 17 з іх шпіталізаваныя. Небяспекі для мясцовых жыхароў няма, паведаміў PAP капітан Томаш Баначкоўскі з Ваяводскай камендатуры Дзяржаўнай пажарнай службы ў Варшаве.

Як высветліла PAP, нарматыў па ўтрыманні хлору ў вадзе на дне быў перавышаны больш чым у дзесяць разоў, а на паверхні – больш чым у тры разы.

У 19:15 паліцыя атрымала інфармацыю аб падазрэнні аб атручванні хлорам у адным з басейнаў. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі, пажарныя і хуткая дапамога. 21 чалавек дастаўлены ў бальніцу, двое, нягледзячы на сімптомы атручвання, адмовіліся. Канчаткова 17 з іх былі пакінуты ў шпіталі для назірання.

Небяспекі для мясцовых жыхароў не было, хлору ў паветры не выяўлена. Пажарныя спецыялізаванай хіміка-экалагічнай аварыйна-выратавальнай часткі адабралі пробы вады для аналізу.

Як неафіцыйна стала вядома PAP, у вадзе басейна было значнае перавышэнне ўзроўню хлору: на дне нарматыў перавышаны ў дзесяць разоў – 8,03 мг/л (норма 0,3-0,7), а на паверхні больш чым у тры разы – утрыманне хлору 2,41 мг/л (норма 0,3-0,7).

Атручэнне хлорам выклікае раздражненне дыхальных шляхоў і стрававальнай сістэмы, часта выклікае апёкі скуры. Асабліва ўразлівыя на атручванне хлорам людзі, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі лёгкіх і бронхаў – гэта можа прывесці нават да ацёку лёгкіх і парушэнняў дыхання, што пагражае жыццю.

ав