Беларуская Служба

Польскае грамадства страціла калектыўны імунітэт да адзёру

27.07.2024 12:22
Калі не зрабіць прышчэпку, звязаныя з інфекцыяй ускладненні могуць быць сурʼёзныя.
Вакцынацыяkfuhlert/pixabay.com/CC0 Public Domain

З-за змяншэння вакцынацый у Польшчы могуць з’явіцца хваробы, пра якія мы забыліся – заявіў у эфіры Польскага радыё 24 былы галоўны санітарны інспектар доктар Марэк Пасабкевіч.

Эксперт звярнуў увагу на тое, што нельга недаацэньваць абавязковыя прышчэпкі. На яго думку, вакцыны сталі ахвярай уласнага поспеху:

-Бацькі думаюць: калі нейкай хваробы няма, няма смерцяў, то яна не з'яўляецца небяспечнай. Адзёр вельмі заразлівы. Каб ён мог распаўсюджвацца, побач павінны быць непрышчэпленыя людзі. Хопіць аднога заражанага чалавека.

Доктар Марэк Паасабкевіч патлумачыў, што адзёр вельмі заразны. Калі не зрабіць прышчэпку, звязаныя з інфекцыяй ускладненні могуць быць сурʼёзныя.

У сярэдзіне ліпеня ЮНІСЕФ, Дзіцячы фонд ААН, папярэдзіў, што з-за недастатковай колькасці прышчэпак сярод дзяцей Польшча страціла калектыўны імунітэт да адзёру.

ав