Беларуская Служба

Скончылася расследаванне жорсткага згвалтавання і забойства беларускі Лізы

09.08.2024 13:37
Перад судом паўстане абвінавачаны па гэтай справе Дарыян С.
Здымак мае ілюстрацыйны характарDarSzach/Shutterstock

Як паведаміў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Пётр Скіба, абвінаваўчы акт па гэтай справе толькі што накіраваны ў Акруговы суд у Варшаве.

Дарыяну С. прад'явяць абвінавачанне ў забойстве. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Некалькі дзён таму пракуратура абвясціла, што прызначаныя экспертызы паказалі, што Дарыян С. быў псыхічна здаровы.

Беларуска Ліза была знойдзена аголенай і без прытомнасці 25 лютага раніцай вартаўніком каля брамы па вул. Журавя ў Варшаве. Ён выклікаў хуткую і паліцыю. Жанчына ў цяжкім стане была дастаўлена ў бальніцу. 1 сакавіка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Злачынцам, якога затрымалі ў дзень нападу, аказаўся 23-гадовы мужчына. Падчас ператрусу ў яго кватэры паліцыя знайшла, сярод іншага: вялікі кухонны нож і балаклаву, якія выкарыстоўваліся пры здзяйсненні злачынства. Ён не толькі згвалціў жанчыну, але і абрабаваў. Забраў у сваёй ахвяры два мабільныя тэлефоны, плацежныя карткі і кашалёк.

Тады мужчыну выставілі абвінавачанне ў разбоі, сексуальных злачынствах і замаху на забойства з ужываннем небяспечнай зброі. Рашэннем суда яго арыштавалі на тры месяцы.

Пасля смерці Лізы пракурор змяніў абвінавачанне супраць Дарыяна С. Мужчыну выставілі абвінавачанне ў сексуальным забойстве і рабаванні.

яс/TVN24