Беларуская Служба

Украінец, якога Германія падазрае ў падрыве Nord Stream, з’ехаў з Польшчы

14.08.2024 17:30
Паводле нямецкія СМІ, верагодна, нехта папярэдзіў яго аб магчымым арышце.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінец, якога Германія планавала затрымаць за датычнасць да пашкоджання газаправода Nord Stream, пакінуў тэрыторыю Польшчы. Паводле нямецкія СМІ, верагодна, яго папярэдзілі аб магчымым арышце.

Прэс-сакратар Генпракуратуры Польшчы Анна Адамяк(Anna Adamiak) паясняе, што пасля атрымання еўрапейскага ордэра на арышт ад Германіі польская пракуратура загадала пацвердзіць месцазнаходжанне падазраванага, але ў міжчасе мужчына з’ехаў з Польшчы:

- Пра месцазнаходжанне мужчыны намякаў ордэр на арышт, але трэба было пацвердзіць гэтую інфармацыю. У міжчасе Уладзімір З. пакінуў тэрыторыю Польшчы на пачатку ліпеня. Гэта было магчымае таму, што ў базу вышуку нямецкі еўрапейскі ордэр на арышт не быў унесены. Таму ў памежнікаў не было ні ведаў і падстаў забараніць мужчыне выезд з краіны.

Некалькі нямецкіх выданняў паведамілі, што ў пачатку чэрвеня нямецкая пракуратура звярнулася да польскіх уладаў з еўрапейскім ордэрам на арышт галоўнага падазраванага ў нападзе на газаправод Nord Stream -  украінскага інструктара па дайвінгу Уладзіміра З.



Па словах нямецкага боку, Варшава «заўсёды праяўляла вельмі малую зацікаўленасць у раскрыцці інфармацыі аб падрыве газаправода, які злучае Расію з Германіяй». Польскія афіцыйныя асобы публічна паставілі пад сумнеў версіі следства, якія вядуць да Польшчы.

У сакавіку ў заходнія СМІ паведамлялі, што за выбухам газаправодаў могуць стаяць групы, у тым ліку расіян і ўкраінцаў. Пазней СМІ сцвярджалі, што галандская выведка нібыта даведалася пра дыверсійны план украінцаў і папярэдзіла пра гэта ЗША. Украіна адмаўляе сваю датычнасць да пашкоджання Nord Stream.

26 верасня 2022 года на дне Балтыйскага мора на глыбіні каля 80 метраў былі пашкоджаныя тры з чатырох нітак двух газаправодаў Nord Stream 1 і 2.

Федэральная пракуратура Германіі не каментуе паведамленняў СМІ.

IAR/аз