Паводле інфармацыі за мінулую ноч у Польшчы зарэгістравана 387 падзей, звязаных з праходжаннем атмасфернага фронту.
Найбольш сур'ёзная сітуацыя склалася ў Сілезіі, дзе пажарныя мелі амаль 200 інтэрвенцый.
Аб дзеяннях пажарных - распавядае прэс-сакратар Сілезскага ваяводскага каменданта дзяржаўнай пажарнай службы Анэта Галэмбёўска.
- Найбольш ратаўнічых акцый пажарныя правялі ў Раціборскім павеце. У асноўным пажарным давялося выпампоўваць ваду з затопленых дарог, падвалаў ды першых паверхаў дамоў. Апроч таго даводзілася разбіраць завалы з паламаных дрэў і галін, а таксама рамантаваць сарваныя дахі.
У нядзелю раніцай Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выдаў трывожнае папярэджанне першага ўзроўню аб навальніцах на тэрыторыі ўсёй Польшчы. Папярэджанне дзейнічае да панядзелка ў 7.30.
ПР/юл