Кошт і стандарт - гэта два найбольш важныя фактары, якія ўлічваюць палякі, шукаючы жыллё для адпачынку. Караль Вяк з nocowanie.pl сказаў у эфіры Polskie Radio 24, што якасць прапанаваных памяшканняў палепшылася.
- Ідзецца як пра абсталяванне і інтэр'ер аб’екта, як таксама розныя цікавінкі, якія прадстаўляе гатэль. Турысты хочуць пачувацца як у сябе дома. Сёлетнім трэндам стала наяўнасць кухні. Гэта звязана з тым, што абеды ў рэстаранах могуць істотна абцяжарыць бюджэт, асабліва для сямей з дзецьмі. Іншым трэндам, і гэта бачна па рэзервацыях сярод турыстаў, ёсць пошук месцаў, дзе пануе цішыня і супакой.
Караль Вяк дадаў, што сярэдні кошт пражывання на аднаго чалавека ў Польшчы складае 100-120 злотых за суткі. У невялікіх гарадах іх можна знайсці менш чым за 100 злотых.
Трэндам сталі паездкі выхаднога дня і аднадзённыя, як і звычай браніраваць адпачынак у апошні момант.
ПР/юл