Беларуская Служба

Польскія гісторыкі: «Пакт Молатава-Рыбентропа быў чацвёртым падзелам Польшчы»

23.08.2024 12:11
85 гадоў прайшло з моманту заключэння ў Маскве нямецка-савецкага пакта аб ненападзенні. Дакумент, падпісаны міністрамі замежных спраў абедзвюх краін, таксама ўтрымліваў сакрэтны пратакол.
Ілюстрацыйны здымакDarek Delmanowicz/PAP

Доктар Дам'ян Маркоўскі з Інстытута Пілецкага сказаў, што гэта самы важны элемент пакту. «Пратакол прадугледжваў знішчэнне парадку, які ўсталяваўся пасля заканчэння Першай сусветнай вайны.

Гаворка ішла аб падзеле Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паміж нацысцкай Германіяй і Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Дакумент тычыўся такіх краін, як Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя ды Румыніі», — адзначыў спецыяліст.

Прэс-сакратар Інстытута нацыянальнай памяці, гісторык Рафал Ляшкевіч звярнуў увагу на наступствы гэтай падзеі, якія Еўропа адчувала больш за 50 гадоў. «Для палякаў гэта быў надзвычай трагічны дакумент. З яго наступствамі мы змагаліся да 1990 года. Наступныя гады таксама нам давялося ліквідаваць прагалы, якія ўзніклі ў выніку функцыянавання пад ярмом камуністычнай сістэмы», — дадаў гісторык.

Ажыццяўленне дамоўленасцей пратакола пачалося 1 верасня 1939 года нападам нацысцкай Германіі. Выконваючы палажэнні пакта, праз 16 дзён Чырвоная Армія ўварвалася ва ўсходнія ваяводствы Польшчы.

ПР/юл