У планах — 18 дзён кінапаказаў, 10 канцэртаў і выстава, якая звяжа пяць гарадоў Карэі — паведаміла кіраўніца ўстановы Вольга Высоцкая:
-Можна будзе пабачыць і пачуць артыстаў, напрыклад, у рамках польскага кінафестывалю, таксама ў рамках музычнага фестывалю, які будзе праходзіць у Сеуле, джазавым фестывалі на Выспе чарапахі. Урэшце рэшты прагляд польскіх мультфільмаў і відэамастацтва. Такім чынам разнастайнасць напрамкаў, уражанняў, мастацкіх фарматаў – вельмі вялікі.
Польская культурная праграма разлічана да студзеня 2025 года. Сярод найбольш важных падзей — заўтрашняя прэм’ерная прэзентацыя выставы ў польскім павільёне на біенале ў Кванджу. Гэта старэйшая біенале сучаснага мастацтва ў Азіі з выдатнай рэпутацыяй. Мастацкім кіраўніком 15-га мерапрыемства з'яўляецца Нікаля Бур'ё, а дэвізам - "Пхансоры - гукавы пейзаж 21-га стагоддзя".
На выставе ў Польскім павільёне пад назвай «Катастэматычныя асалоды» будуць прадстаўлены работы польскіх творцаў: Павел Ясельскі, IP Studio, Аліцыя Кліх і Мацей Маркоўскі і адна ўкраінская мастачка Мадзіна Магамедава.
ав