Беларуская Служба

Польская кампанія пераймае найстарэйшы ў свеце турыстычны брэнд

05.09.2024 16:01
Старшыня Thomas Cook Алан Фрэнч лічыць, што дзякуючы польскай групе eSkay яго агенцтва зможа далей развівацца.
Thomas Cook
Thomas Cook Autorstwa Basher Eyre, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=13464722

Польская група eSky пераймае найстарэйшае ў свеце турыстычнае агенцтва Thomas Cook. Палякі плануюць выкарыстаць прэстыж брытанскага агенцтва для ўмацавання сваёй пазіцыі ў Вялікабрытаніі і Заходняй Еўропе.

Як сказаў старшыня і сузаснавальнік eSky Лукаш Губай(Łukasz Habaj) - гэта выклік, які матывуе да працы:

- З аднаго боку мы адчуваем вялікую адказнасць, паколькі Thomas Cook – гэта агенцтва з багатай гісторыяй. З другога боку, мы ганарымся тым, што польская кампанія, якая пачынала ў адным сціплым пакойчыку зараз пераймае найстарэйшы і найбольш пазнавальны брэнд у свеце.

Старшыня Thomas Cook Алан Фрэнч (Alan French) заявіў, што дзякуючы польскай кампаніі яго агенцтва зможа далей развівацца:

- Мы атрымаем тэхналогію і спецыялістаў, якімі валодае польская кампанія. Мы таксама атрымаем доступ да прапаноў рэйсаў, пра якія раней нават не маглі падумаць. Вядома, у нас вялікі вопыт работы на рынку і мы аб'яднаем гэта з доступам да гатэляў, які ў нас таксама ёсць.

Група eSky валодае турыстычнай платформай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая працуе ў больш чым 50 краінах свету, а таксама ў краінах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, некаторых краінах Афрыкі, Азіі і Ціхага акіяна. У якасці інтэрнэт-платформы для падарожжаў eSky прапануе адпачынак у выглядзе дынамічных пакетаў, якія спалучаюць пералёт і гасцініцу, а таксама дадатковыя паслугі для падарожнікаў.

IAR/аз

«Чэшскі штурм» на польскім моры. «Не ашчаджалі»

30.08.2024 10:46
Паводле чэхаў, у параўнанні, напрыклад, з Харватыяй, у Польшчы танней, не так горача і спакайней.