Беларуская Служба

У бліжэйшыя дні цэны на паліва могуць упасць

06.09.2024 17:29
На мінулым тыдні бензін і нафта патаннелі ў сярэднім на пяць грошаў за літр, аўтагаз — на адзін грош.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

У бліжэйшыя дні цэны на паліва могуць упасць – прагназуюць аналітыкі брокерскага дома Refleks у Лодзі. На мінулым тыдні бензін і дызельнае паліва патаннелі ў сярэднім на пяць грошаў за літр, аўтагаз — на адзін грош.

Аўтар дакладу Уршуля Цесляк паведаміла, што маштабы зніжэння былі рознымі:

-На частцы заправак цэны не мяняліся, на частцы падалі больш, чым на пяць грошаў. Меншыя змены закранулі рынак аўтагазу. Падобныя змены будуць адбывацца і ў наступным тыдні. То бок у выпадку бензіну і дызельнага паліва цана будзе падаць, у выпадку аўтагазу карэкціроўка будзе нязначнай.

Уршуля Цесляк патлумачыла, што сітуацыя на польскім аптовым рынку паліва адлюстроўвае тое, што адбываецца на сусветным рынку нафты.

Дадзеныя Reflex паказваюць, што цэны на бензін і дызельнае паліва самыя нізкія з пачатку года, і больш за тое, яны ўпалі да самага нізкага ўзроўню з кастрычніка 2023 года.

ав