Беларуская Служба

Турцыя і Грэцыя - найбольш папулярныя замежныя напрамкі адпачынку сярод палякаў

08.09.2024 16:01
37 працэнтаў палякаў, якія выязджалі на арганізаваны адпачынак за мяжу, выбралі Турцыю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Турцыя і Грэцыя з’яўляюцца найбольш папулярнымі замежнымі напрамкамі адпачынку сярод палякаў. Госць Polskie Radio 24, эксперт па турызме Марэк Каміньскі(Marek Kamiński) перакананы, што гэта не памяняецца і ў будучым годзе:

- Прычына простая. Класічная польская сям’я «2 плюс 2» за адпачынак у Турцыі заплаціць менш, чым у Іспаніі ці на Канарскіх выспах.

Эксперт падкрэсліў, што турысты з Польшчы ўлічваюць тры рэчы:

- Па-першае, яны бяруць пад увагу надвор'е. Па-другое, цану, а па-трэцяе – глядзяць на тое, што ім прапануюць у рамках згаданай цаны. У гэтым аспекце перамагае Грэцыя і Турцыя. 37 працэнтаў палякаў, якія выязджалі на арганізаваны адпачынак за мяжу, выбралі Турцыю.

Мяркуецца, што сёлета на арганізаваны адпачынак выехала амаль сем мільёнаў палякаў.

IAR/аз