У Польшчы па стане на сакавік 2024 года легальна працаўладкавана 1 млн 11 тыс. 600 іншаземцаў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. Гэта 6,6% ад агулу працаўнікоў у Польшчы.
Першае месца па працаўладкаваных у Польшчы іншаземцах займаюць украінцы – 690 тыс. 100 чалавек. У працэнтных суадносінах ад усіх працаўладкаваных замежных грамадзян - гэта 68,2%.
На другім месцы – грамадзяне Беларусі. У Польшчы легальна працаўладкавана 117 тыс. 345 чалавек з беларускім пашпартам. Гэта 11,6% іншаземцаў, які працуюць на польскім рынку.
На трэцім месцы – грамадзяне Грузіі (2,5%), а на чацвёртым – Індыі (1,9%).
Найбольш замежнікаў працаўладкавана ў Варшаве і варшаўскай аглемерацыі (193 тыс. альбо 19,1%), найменш – у Свентакшыскім ваяводстве (8 тыс. 500 чалавек), якое знаходзіцца ў паўднёвай частцы краіны.
38% замежнікаў у Польшчы працуюць па дамовах падраду.
Асноўнымі галінамі эканомікі, дзе занятыя замежныя грамадзяне, з'яўляюцца будаўніцтва, гандаль і сістэма грамадскага харчавання.
вс