Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС: Бяспека Украіны – супольны прыярытэт Польшчы і ЗША

12.09.2024 15:05
Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі Энтані Блінкен спыніўся ў Варшаве, вяртаючыся з Кіева.
  i
Энтані Блінкен i Радаслаў Сікорскі PAP/Leszek Szymański

Сёння дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен знаходзіцца з візітам у Варшаве. Амерыканскі палітык сустракаецца прэзідэнтам, прэм'ерам і міністрам замежных спраў Польшчы.

Падчас супольнай прэс-канферэнцыі Радаслаў Сікорскі (Radosław Sikorski) выказаў надзею, што падтрымка Украіны з боку заходніх краінаў будзе працягвацца:

- Я перакананы, што нашая супраца на карысць Кіева будзе працягвацца і яна прычыніцца да хуткага завяршэння расійскай агрэсіі, з належнай павагай да інтарэсаў Украіны. Бяспека Украіны – гэта наш супольны прыярытэт. Мы будзем працягваць намаганні па гэтай справе. Польшча - прыхільнік павелічэння ціску на рэжым у Расіі з мэтай прымусіць яго да завяршэння вайны.  

Акрамя пытання Украіны амерыканскі палітык закранае ў Варшаве таксама пытанні датычныя супрацоўніцтва ў галіне абароны і энергетыкі.

Нагадваем, кіраўнік амерыканскай дыпламатыі спыніўся ў Варшаве, вяртаючыся з Кіева, дзе пабываў учора разам з кіраўніком брытанскай дыпламатыі.

IAR/аз

Дадатковая дапамога – так, выкарыстанне заходняй зброі для нападаў на Расію - не

12.09.2024 08:03
Энтані Блінкен паведаміў, што просьбы ўкраінскага боку адносна выкарыстання заходняй зброі перадасць прэзідэнту ЗША.