Паліцыя перасцерагае ад махляроў і зладзеяў, якія карыстаюцца складанай сітуацыяй на пацярпелых ад паводкі тэрыторыях. Камісар Пётр Свістак з Галоўнай камендатуры паліцыі паведаміў Польскаму радыё, што дагэтуль было выяўлена больш за 60 фальшывых збораў для ахвяр паводкі і затрыманыя некалькі зладзеяў.
- Афіцэры паліцыі патрулююць тэрыторыю, з якой жыхары былі эвакуяваныя, і глядзяць, каб мяшэчнікі не абкрадалі пакінутых дамоў. На тэрыторыях ахопленых паводкай было выяўлена 13 выпадкаў парушэння законаў, у тым ліку 10 злачынстваў, звязаных з крадзяжом маёмасці і ўзломам прыватных дамоў ды гандлёвых аб'ектаў. 12 чалавек было затрымана.
Пётр Свістак папярэджвае таксама перад махлярамі, якія выдаюць сябе за інспектараў будаўнічага нагляду, ацэньваюць стан будынкаў на падтопленых тэрыторыях і бяруць за гэта грошы. Сапраўдны інспектар не просіць заплаты.
Паліцыя просіць паведамляць пра махляроў.
У чацвер быў вынесены першы ў Польшчы прысуд за мяшэчніцтва ў раёнах паводкі. 64-гадовы мужчына, які абрабаваў краму, атрымаў паўгода арышту.
яс/ІАR