Беларуская Служба

Кіраўніцтва краіны абяцае выдзеліць вялікія сумы на аднаўленне тэрыторый пасля паводкі

21.09.2024 17:38
Вялікія сродкі, як нацыянальныя, так і еўрапейскія, будуць выдзелены на аднаўленне тэрыторый пасля паводкі - запэўніў прэм'ер-міністр Дональд Туск падчас суботняй сустрэчы з ваяводамі.
-   ( ),         (),       ,     (3 )           .
Прэм’ер-міністр Дональд Туск (у цэнтры), кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк (злева), былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, дэпутат Еўрапарламента Марцін Кервіньскі (3 злева) падчас сустрэчы з ваяводамі з пацярпелых ад паводкі раёнаў ва Уроцлаве.PAP/Maciej Kulczyński

У суботу ва Уроцлаве Туск сустрэўся з ваяводамі з рэгіёнаў, якія пацярпелі ад паводак у апошнія дні. Сустрэча была прысвечана ацэнцы страт, якія панеслі асобныя органы самакіравання і гарады ў выніку стыхіі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, «неабходныя рацыянальныя, мудрыя рашэнні адносна вадасховішчаў і іншай інфраструктуры, якія (...) істотна знізяць рызыку страт у выніку паводкі ў будучыні».

Закранаючы пытанне рэканструкцыі пасля паводкі, палітык сказаў, што «ўсё, што мы робім, павінна быць лепш, чым да паводкі». Ён падкрэсліў, што на рэканструкцыю будуць выдзелены «вельмі вялікія сродкі», нацыянальныя і еўрапейскія.

Туск таксама спаслаўся на сітуацыю ў Глогаве, дзе зараз праходзіць кульмінацыя паводкавай хваля на рацэ Одра. Ён паведаміў, што ў сувязі са складанай сітуацыяй там магчымая арганізацыя пазачарговага пасяджэння крызіснага штаба.

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Томаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) запэўніў, што грошы на рэканструкцыю найбольш актуальных элементаў інфраструктуры — напрыклад, мастоў — будуць хутка выдзеленыя. Аднак ён падкрэсліў, што неабходна расставіць адпаведныя прыярытэты, каб у першую чаргу аднавіць найбольш важныя для камунікацыі ўстаноўкі.

«Я таксама прашу, каб у гэтую ацэнку стратаў былі ўключаны кароткія спісы спраў, якія трэба хутка прафінансаваць», — папрасіў Сямоняк ваявод.

Прэм'ер-міністр таксама звярнуўся да ваяводаў з просьбай даваць па магчымасці больш дакладныя дадзеныя аб стратах у сваіх ваяводствах.

яс/PAP