Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў абурэнне тым, што Расія, пастаянны член Рады Бяспекі ААН, парушае міжнароднае права і разбурае глабальную бяспеку. Польскі лідар заклікаў прыняць меры для павышэння эфектыўнасці Радбеза і выступіў за ўзмацненне ролі непастаянных членаў гэтага органа.
У сваім выступленні ў ААН прэзідэнт Польшчы адзначыў, што сёння мы з'яўляемся сведкамі глыбокіх змяненняў у міжнародных адносінах, і, паводле яго, на жаль, не ў лепшы бок. Расійская агрэсія супраць Украіны, паводле яго, пагражае глабальнай бяспецы і абвастрае самыя вострыя сусветныя праблемы.
Анджэй Дуда палічыў «шакавальным», што пастаянны член Рады Бяспекі ААН, які павінен клапаціцца аб міжнародным праве і бяспецы, проста разбурае іх.
«Мы ўсе бачым, як расійскія ракеты разбураюць украінскія дамы, бальніцы, школы і дзіцячыя сады, забіваюць мірных жыхароў», — пералічыў прэзідэнт Польшчы і падкрэсліў, што Расія не паважае гуманітарнага права.
Польскі лідар таксама адзначыў, што Масква злоўжывае правам вета, каб перашкодзіць Радбеза асудзіць парушэнне міжнароднага права, якім з'яўляецца напад на Украіну.
pap/iar/эж