Беларуская Служба

У Польшчы будуецца найбольшы ў краіне транспартна-перасадачны вузел за 605 млн еўра (ВІДЭА)

03.10.2024 10:43
Пасля ўвядзення вузла ў эксплуатацыю праз чыгуначную станцыю «Варшава Заходняя» штодзённа будзе праходзіць 950 цягнікоў.
 -
Візуалізацыя транспартна-перасадачнага вузла «Новая Заходняя Варшава»крыніца: gov.pl

У Варшаве працягваецца будаўніцтва найбольшага ў Польшчы транспартна-перасадачнага вузла. Транспартны комплекс «Новая Заходняя Варшава» (Nowa Warszawa Zachodnia) будзе ўключаць чыгуначны вакзал «Варшава Заходняя», які цяпер праходзіць глыбокую мадэрнізацыю, аднайменны і адначасова найбольшы ў Польшчы аўтавакзал, а таксама трамвайныя і аўтобусныя прыпынкі, стаянкі таксі ды паркінгі для аўтамабіляў і веласіпедаў.

Пасля ўвядзення вузла ў эксплуатацыю праз чыгуначную станцыю «Варшава Заходняя» штодзённа будзе праходзіць 950 агламерацыйных і рэгіянальных цягнікоў, а таксама цягнікоў дальняга следавання, у тым ліку міжнародных. Актуальна на станцыі спыняецца 750 пасажырскіх саставаў.

Кошт інвестыцыі складае 2 млрд 597 млн зотых (больш за 605 млн еўра). Частка фінансавых сродкаў выдзеленая з фондаў Еўрасаюза.    

вс