31 добраахвотнік пачаў асноўную вайсковую падрыхтоўку для кандыдатаў на службу ў Войсках тэрытарыяльнай абароны. З іх пяць – жанчыны. Кандыдаты праходзяць навучанне ў горадзе Цешын на паўднёвым-захадзе Польшчы.
Прэс-сакратар 13-й Сілезскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны паручнік Томаш Дзерга сказаў, што падчас падрыхтоўкі кандыдаты атрымаюць асноўныя практычныя веды ў вайсковай справе.
- Кандыдаты пачалі асноўную вайсковую падрыхтоўку, падчас якой навучацца арыентавацца па карце, выжываць у лесе, кідаць гранаты, страляць і разбіраць зброю. У канцы іх чакае экзамен, які называецца «Тактычная пятля», а пазней – вайсковая прысяга.
Пасля падрыхтоўкі і здачы экзаменаў байцы будуць прыпісаныя да 13-й Сілезскай брыгады.
13-я Сілезская брыгада - адна з нешматлікіх польскіх вайсковых часцей, дзе існуе кавалерыйскае падраздзяленне.
вс