Беларуская Служба

Партыя «Левыя»: Ад урадавай кааліцыі не будзе адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта Польшчы 

07.10.2024 10:40
На дадзены момант толькі ўльтраправая «Канфедэрацыя» выставіла свайго кандыдата ў прэзідэнты — дэпутата Сейма Славаміра Менцэна.
  ,  ,  ()
Рэзідэнцыя прэзідэнта Польшчы, палац Бельведэр, Варшава (ілюстрацыя) Shutterstock/Tupungato

Да канца года партыя «Левыя», якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, прадставіць кандыдата на пасаду прэзідэнта Польшчы. «На будучых прэзідэнцкіх выбарах не будзе адзінага кандыдата ад кіруючай кааліцыі», — заявіла ад з лідарак «Левых», еўрадэпутатака Ёана Шэрынг-Вельгус:

«Амаль 30 тыс. чальцоў нашай партыі хочуць высунуць уласнага кандыдата. Уласна для палітычнай барацьбы і ставараюцца партыі. Я спадзяюся, што мы мецьма свайго кандыдата», — перакананая Ёана Шэрынг-Вельгус.

На мінулых выходных Нацыянальная рада «Левых» вырашыла вылучыць уласнага кандыдата партыі ў прэзідэнты. Большасць галасоў у дыскусіі прагучала за кандыдатуру жанчын.  «У дыскусіі гучала толькі адно імя — Агнешка Дзем'яновіч-Бонк. Але гэта яшчэ не афіцыйная пазіцыі партыі», — напісала ў мінулыя выходныя старшыня парламенцкага клуба «Левых» Анна Марыя Жукоўска.

На дадзены момант толькі ўльтраправая «Канфедэрацыя» выставіла свайго кандыдата ў прэзідэнты — дэпутата Сейма Славаміра Менцэна. Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца ў 2025 г.

iar/эж