Беларуская Служба

У польскай сталіцы загудуць сірэны. Праходзіць «Тыдзень бяспекі»

07.10.2024 13:33
У сераду, 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца праверка сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва – у горадзе загудуць сірэны паветранай трывогі.  
Ілюстрацыя aphichato/shutterstock

Бяспека на дарозе, бяспека крытычная інфраструктура ці бяспека жанчын – у Варшаве распачаўся «Тыдзень бяспекі» – элемент праграмы «Варшава беражэ», падчас рэалізацыі якой, як кажа мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі, улічваюцца ўсе магчымыя крызісныя сітуацыі: 

«За нашай усходняй мяжой ідзе вайна. Таму мы павінны быць гатовыя да любога сцэнарыя. Дзеля гэтага праводзім «Тыдзень бяспекі» - шэраг адукацыйных акцый»,  – перакананы палітык. 

Адметна, што ў сераду, 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца праверка сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва   – у горадзе загудуць сірэны паветранай трывогі.  3-хвілінны тэст сістэмы распачнецца ў 11:00.

iar/эж