Беларуская Служба

«Маштаб парушаных працэдур шакуе». Кіраўнік МЗС пракаментаваў вынікі праверкі па справе візавага скандалу

10.10.2024 16:00
Падчас праверкі ў Міністэрстве замежных спраў Вышэйшая кантрольная палата выявіла амаль 50 парушэнняў.
K
Kіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў СікорскіPAP/Marcin Obara

Апошняе кіраўніцтва Міністэрства замежных справаў выкарыстоўвала неправамерны ціск на консулаў у справе выдачы візаў, паведаміў міністр Радаслаў Сікорскі.

Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік МЗС спаслаўся на вынікі праверкі Вышэйшай кантрольнай палаты адносна «візавага скандалу». Паводле кіраўніка польскай дыпламатыі, выпадкі ціску, пра які ідзе гаворка, фіксаваліся ў гадах 2018-2023:

- Згаданыя націскі прымяняліся з мэтай павелічэння колькасці выдаваных візаў таксама тым, хто, паводле Вышэйшай кантрольнай палаты, наогул не павінен быў іх атрымаць. Гаворка ідзе ў тым ліку пра грамадзян Расійскай Федэрацыі.

Паводле Радаслава Сікорскага, цяперашняе кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў працуе над абвастрэннем візавай сістэмы і ліквідацыяй шкодаў. Ведамства павысіла збор за разгляд заявы на атрыманне візы, узмацніла кантроль за асобамі, якія перасякаюць мяжу і прыпыніла дзейнасць праграмы «Poland Business Harbour».

Падчас праверкі ў Міністэрстве замежных спраў Вышэйшая кантрольная палата выявіла амаль 50 парушэнняў. Гаворка ідзе пра механізм выдачы візаў падчас улады кааліцыі правых сілаў у Польшчы.

 

У справаздачы палата звяртае ўвагу на прабелы ў сістэме выдачы студэнцкіх візаў, адсутнасць прававой базы праграмы «Poland Business Harbour», якая з 2020 году дазваляла спецыялістам з Усходняй Еўропы, у тым ліку з Расіі, больш лёгка пераехаць у Польшчу.

У 2018-2023 гадах Польшча выдала больш за 6 мільёнаў візаў, у тым ліку 3,8 мільёна працоўных. Больш за палову з іх атрымалі грамадзяне Украіны, больш за чвэрць - грамадзяне Беларусі. На трэцім месцы - амаль 6 працэнтаў усіх візаў – атрымалі грамадзяне Расіі.

IAR/аз