Беларуская Служба

Рэўматызм - хвароба не толькі пажылых людзей, але і часта моладзі

12.10.2024 10:25
Сёння адзначаецца Сусветны дзень рэўматызму.
    200 .
Назва "рэўматызм" ахоплівае каля 200 хвароб.Фота: shutterstock.com

Кожны чацвёрты паляк хварэе на рэўматызм. Прынята лічыць, што гэта хвароба пажылых людзей. Між тым, ад рэўматычных захворванняў пакутуюць таксама маладыя людзі і нават дзеці. 12 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень рэўматызму.

Рэўматолаг Агата Скварэк-Шэўчык (Agata Skwarek-Szewczyk) раіць звяртаць увагу на боль у спіне ці ацёк нават аднаго сустава і звяртацца да рэўматолага. Трэба быць настойлівым і шукаць прычыну, каб як мага хутчэй пачаць лячэнне.

- Перш за ўсё з запаленнем суставаў і болем хрыбта, які бывае вельмі моцны. Калі спіна баліць моцна і гэта працягваецца звыш трох месяцаў, неабходна звярнуцца да лекара.

19-гадовы Янэк ужо тры гады хварэе на ювенільны ідыяпатычны артрыт. Як ён успамінае, хвароба пачалася незвычайна.

- Першымі сімптомамі быў боль у стопах, што перашкаджала мне хадзіць і бегаць. Асабліва моцна балела раніцай. Гэта працягвалася каля двух месяцаў, а пазней боль перайшоў на калена. Яно напухла, там было шмат вадкасці. Я пайшоў да артапеда, які спусціў вадкасць з калена, але яна паявілася зноў. Тады я трапіў у шпіталь, дзе паставілі дыягназ.

Каля паловы мільёна чалавек у Польшчы маюць запаленчыя захворванні суставаў, у тым ліку анкілазіруючы спандыліт, рэўматоідны артрыт, псарыятычны артрыт, ювенільны ідыяпатычны артрыт і ваўчанку.

IAR/нг