Беларуская Служба

Сейм пагадзіўся на падвышэнне акцызаў на цыгарэты

18.10.2024 14:29
Рост акцызаў размеркаваны на этапы да 2027 г. Агулам павелічэнне складзе 60%.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Урадавы законапраект пра падвышэнне падатку на цыгарэты і іншыя тытунёвыя вырабы падтрымалі прадстаўнікі ўрадавай кааліцыі. Супраць выступіла большасць апазіцыі: «Права і справядлівасць» і «Канфедэрацыя».

Яцэк Карноўскі з Грамадзянскай кааліцыі кажа, што сёння ў Польшчы цыгарэты занадта танныя, што павялічвае іх даступнасць.

— Цыгарэты і алкаголь у Польшчы каштуюць вельмі танна. У супастаўленні з іншымі краінамі ў нас яны адносна лёгка даступныя, у прыватнасці, яны даступныя моладзі. Нам неабходна гэта змяніць. Моладзь павінна зрабіць рэзкі альтэрнатыўны выбар: не курыш або губляеш грошы і здароўе.

Апазіцыя адказвае, што ўрад клапоціцца не пра здароўе палякаў, а пра павелічэнне даходаў у бюджэт.

Праектам прадугледжана паэтапнае павышэнне акцызаў. У выпадку з цыгарэтамі гэта будзе 25% з 1 сакавіка наступнага года, 20% з 2026 г. і 15% з 2027 года. Найбольш падаражэюць вадкасці для электронных цыгарэт.

Перад тым, як закон уступіць у сілу, яго павінен падпісаць прэзідэнт Анджэй Дуда.

IAR/яс