Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, журналіст Анджэй Пачобут, палітычная дзяячка Марыя Калеснікава і актывістка ПЦ «Вясна» Марфа Рабкова — сілуэты і словы абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі з’явіліся на мурале ў варшаўскім раёне Воля. Ініцыятарам праекту з’яўляецца Amnesty International Polska — кажа дырэктарка арганізацыі Ганна Блашчак-Банасяк.
— Вайна ва Украіне і гуманітарны крызіс у Сектары Газа адцягваюць увагу ад таго, што адбываецца ў Беларусі. А там, верагодна, у ліпені наступнага году пройдуць прэзідэнцкія выбары. Мы яшчэ дакладна не ведаем калі яны пройдуць, але ўжо ведаем іх вынік. Падобным чынам як пасля 2020 году, тысячы ўцекачоў з Беларусі будуць шукаць прыстанішча ў Польшчы. Мы такім чынам хочам сказаць, што Польшча падтрымлівае герояў Беларусі.
Мурал знаходзіцца на кальцавой развязцы імя Стэфана Шчэпаньскага «Зютка» ў варшаўскім раёне Воля. Яго праект быў распрацаваны сумесна актывістамі з Беларусі і Amnesty International. Кіраваў працэсам Дарыюш Пачкоўскі — вядомы мастак, стваральнік шматлікіх варшаўскіх муралаў.
IAR/яс