Беларуская Служба

Гэтай ноччу Польшча пяройдзе на зімовы час

26.10.2024 12:03
У сувязі з пераходам на зімовы час у ноч з суботы на нядзелю ў 3 гадзіны ночы варта перавесці стрэлкі гадзіннікаў на гадзіну назад.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneSergey Mironov/Shutterstock

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк нагадвае, што розніца паміж зімовым і летнім часам была ўведзеная з мэтай зменшыць спажывання электраэнергіі дзякуючы лепшаму выкарыстанню дзённага святла.

Эксперт дадаў, што ў апошнія гады тэма энергазберажэння стала актуальнай і з-за падаражання электраэнергіі.

Эксперт па рынку працы Матэвуш Жыдэк з Randstad Polska гаворыць, што пасля пераводу часу ёсць невялікія змены ў эфектыўнасці працы, але яны кароткачасовыя:

— Найбольш выклікаў звязана з першым працоўным днём пасля змены часу, то бок з панядзелкам. Пазней наш арганізм прызвычайваецца да новых гадзін функцыянавання. У прафесійнай літаратуры гаворыцца. Што калі час змяняецца на гадзіну, то для адаптацыі патрэбныя прыкладны адны суткі. Але трэба разумець, што гэта вельмі ўмоўны час, які называюць даследчыкі, шмат што залежыць ад нашых індывідуальных асаблівасцяў.  Даследаванні паказваюць, што найбольш непрыемная вясенняя змена часу, а не восеньская.

На летні час Польшча вернецца ў апошнія выхадныя сакавіка наступнага года.

Цяпер розніца ў часе паміж Варшавай і Мінскам будзе складаць дзве гадзіны. Такая ж розніца ў часе будзе і з Вільнюсам.

IAR/вх