Беларуская Служба

У Польшчы плануюць узмацніць адказнасць за парушэнні правіл дарожнага руху

03.11.2024 12:26
Неўзабаве польскі ўрад прадставіць праект пастановы, якая ўзмацняе штрафы за парушэнне ПДР.
У гэтыя дні па ўсёй Польшчы дарожная паліцыя праводзіць узмоцненыя праверкі кіроўцаўPAP/Darek Delmanowicz

У Польшчы плануюць узмацніць адказнасць за парушэнні правіл дарожнага руху пасля некалькіх трагічных здарэнняў. Два з іх адбыліся ў Варшаве. У адным з іх кіроўца легкавога аўтамабіля насмерць збіў на пешаходным пераходзе жанчыну, а пасля ўехаў у групу людзей, якія стаялі на прыпынку. Два чалавекі загінулі.

Другое здарэнне адбылося на трасе інтэнсіўнага руху таксама ў польскай сталіцы. Аўтамабіль на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў заднюю частку машыны, на якой дадому вярталася сям'я. У выніку ДТЗ загінуў адзін чалавек. Абодва здарэнні адбыліся з-за неасцярожнага кіравання і перавышэння хуткасці. 

Апошні трагічны выпадак здарыўся ў Слупску (паўночная Польшча) гэтай ноччу - кіроўца BMW урэзаўся ў групу шасці пешаходаў. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў, пяць атрымалі раненні. Вадзіцель быў пад уплывам алкаголю - амаль 2 праміле. 

Неўзабаве польскі ўрад прадставіць праект пастановы, якая ўзмацняе штрафы за парушэнне ПДР, паведаміў міністар інфраструктуры Дар'юш Клімчак. Папраўкі ў розныя законы былі распрацаваныя ў Міністэрствах інфраструктуры, юстыцыі, унутраных спраў і адміністрацыі. У прыватнасці, плануецца ўзмаціць адказнасць за кіраванне аўтамабілем пад уплывам алкаголю і псіхаактыўных субстанцый, а таксама за перавышэнне хуткасці, нелегальныя гонкі на вуліцах гарадоў і за кіраванне аўтамабілем пасля пазбаўлення правоў. 

У гэтыя дні па ўсёй Польшчы дарожная паліцыя праводзіць узмоцненыя праверкі кіроўцаў. Гэта звязана з Днём памінання памерлых, падчас якога палякі наведваюць магілы сваіх блізкіх. Рэйды паліцыі адбываюцца з чацвярга да нядзелі. На гэты момант ва ўсёй краіне затрымана больш за 700 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення.

вс

 

 

У Польшчы ў чацвер пачнецца паліцэйская спецаперацыя

29.10.2024 18:28
Аперацыя «Зніч» працягнецца да нядзелі, 3 лістапада.

Колькі зарабляе кіроўца варшаўскага трамваю? Многія могуць пазайздросціць

31.10.2024 15:12
У Варшаве не хапае працаўнікоў гарадскога транспарту, таму ўлады горада стараюцца прыцягнуць новых супрацоўнікаў фінансавымі стымуламі і сацыяльным пакетам.