Беларуская Служба

Паляк і беларус абвінавачаныя ў шпіянажы на карысць беларускіх спецслужбаў

05.11.2024 15:01
Абодва падазраваныя мужчыны прызналіся ў здзяйсненні інкрымінаваных ім злачынстваў.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паляку і беларусу выставілі абвінавачванне ў шпіянажы на карысць беларускіх спецслужбаў. 59-гадовы паляк і 53-гадовы беларус прызналіся падчас следства, што дзейнічалі супраць Польшчы на ​​карысць беларускай выведкі.



Абвінаваўчы акт па гэтай справе быў перададзены ў суд учора, сказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Яцэк Дабжыньскі(Jacek Dobrzyński):

- Гаворка ідзе пра расследаванне па справе  працы на карысць беларускай выведкі на шкоду Польшчы. Як было ўстаноўлена ў 2018-2023 гадах згаданыя мужчыны сачылі за ваенным аэрадромам і аб’ектамі Агенцтва ўнутранай бяспекі ў горадзе Бела Падляска. Яны таксама збіралі інфармацыю на тэму чыгуначнай інфраструктуры і перамяшчэнні ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Польшчы.

Абодва падазраваныя прызналіся ў здзяйсненні інкрымінаваных ім злачынстваў. Іх часова арыштавалі. Расследаванне, распачатае на падставе матэрыялаў Службы ваеннай контрвыведкі, праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўласнай бяспекі пад наглядам пракуратуры.

IAR/аз