Беларуская Служба

Цвікі і аскепкі брытвы ў цукерках, якія дзеці сабралі падчас свята Хэлаўін

05.11.2024 18:01
Паліцыя заклікае бацькоў больш уважліва паставіцца да цукеркаў, якія атрымалі іхныя дзеці падчас Хэлаўін.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

У некалькіх ваяводствах Польшчы паліцыя атрымала паведамленні аб небяспечных прадметах у цукерках, якія атрымалі дзеці з некалькіх гарадкоў падчас святкавання Хэлаўін. Гаворка ідзе пра тое, што ў сабраныя дзецьмі цукеркі невядомыя клалі вострыя прадметы, напрыклад, аскепкі лёзаў і цвікоў.

Па кожным з гэтых паведамленняў праводзіцца расследаванне, кажа прэс-сакратар Галоўнага каменданта паліцыі інспектар Катажына Новак(Katarzyna Nowak):

- Мы таксама прымаем да ўвагі версію нейкай інспірацыі, у сувязі з тым, што такія выпадкі адбыліся ў некалькіх ваяводствах: Сілезскім, Вялікапольскім, Заходнепаморскім. Паліцыя паспрабуе ідэнтыфікаваць злачынцаў. У тым ліку функцыянеры сочаць за сеткай, каб выявіць магчымых натхняльнік такіх небяспечных дзеянняў.

За стварэнне небяспекі для жыцця і здароўя Крымінальным кодэксам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Паліцыя заклікае бацькоў больш уважліва паставіцца да цукеркаў, якія атрымалі іхныя дзеці падчас Хэлаўін.

IAR/аз