Супрацоўніцтва з амерыканскай адміністрацыяй ляжыць у інтарэсе Польшчы, незалежна ад таго, хто стане наступным прэзідэнтам ЗША, падкрэсліў міністр еўрапейскіх спраў Адам Шлапка.
Кіраўнік міністэрства заявіў у эфіры Польскага радыё, што ЗША таксама з'яўляюцца важным партнёрам для Еўропы.
– Супрацоўніцтва са Злучанымі штатамі вельмі важнае. Мы партнёры ў НАТА, тут нічога не павінна змяніцца. Мы будзем працягваць супрацоўнічаць. НАТА - гэта падваліна нашай бяспекі. Еўропа павінна мець пачуццё, што з'яўляецца важным складнікам НАТА, але Еўрасаюз павінен таксама самастойна думаць пра бяспеку ў розных вымярэннях.
Паводле апошніх вынікаў, Дональд Трамп вельмі блізкі да вяртання ў Белы дом — яго перамогу прагназуюць, у тым ліку, Reuters, Fox News, а таксама New York Times. Дональд Трамп выступіць увечары з прамовай пасля выбараў у Уэст-Палм-Экс, штат Фларыда, затое кандыдата ад Дэмакратычнай партыі не будзе. Камала Харыс заявіла, што выступіць перад прыхільнікамі ў Вашынгтоне заўтра.
ПР/юл