Для Дональда Трампа Польшча зьяўляецца ідэальным чальцом НАТА, таму што выдаткоўвае больш за ўсё грошай у Альянсе пасля ЗША на сваю бяспеку — амаль 5% ВУП - заявіў у сераду мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Сёння, кажучы пра бяспеку, нельга абмінуць Польшчу, дадаў ён.
Тшаскоўскі заявіў у сераду ў эфіры TVN 24, што Дональд Трамп «заўсёды даволі рэалістычна казаў пра бяспеку, а менавіта, што ён дапаможа тым, хто бярэ на сябе адказнасць». Ён дадаў, што Польшча з'яўляецца ідэальным сябрам НАТА для Трампа, таму што «на дадзены момант яна выдаткоўвае больш за ўсё грошай у NATO пасля ЗША на сваю бяспеку, амаль 5 працэнтаў ВУП».
Мэр Варшавы лічыць, што «незалежна ад таго, хто будзе раіць Дональду Трампу, ён будзе прымаць рацыянальныя рашэнні. «Сёння нельга абмінуць Польшчу, кажучы пра бяспеку», — падкрэсліў палітык. «Польшча ўжо шмат месяцаў пасылае ўсім сігнал, што гатовая да любой адміністрацыі ў Вашынгтоне і што яна бярэ пытанні, звязаныя з забеспячэннем суверэнітэту, у свае рукі», — сказаў Тшаскоўскі.
Ён дадаў, што на дадзены момант не хоча прадказваць, хто з атачэння Трампа будзе прымаць рашэнні ў сферы абароны і знешняй палітыкі.
Па словах Тшаскоўскага, важную ролю ў адміністрацыі Дональда Трампа будзе адыгрываць Джорджэт Масбахер, якая была амбасадарам у Польшчы.
Як паведамляе агенцтва AP, Трамп на гэты момант набраў 247 галасоў выбаршчыкаў, а кандыдат ад дэмакратаў Камала Харыс — 210. Як піша New York Times, перамога Трампа «вельмі верагодная». Галасаванне завяршылася а 7 гадзіне раніцы цэнтральнаеўрапейскага часу.
PAP/юл