Затрыманні прайшлі ў рамках аперацыі «Enola Gay», якая праводзіцца па ўсёй краіне. Паліцыя канфіскавала больш за мільён 141 тысячу фота- і відэафайлаў дзіцячай парнаграфіі.
Падазраваным ад 16 да 78 гадоў. Сярод іх дзесяць жанчын. У аднаго з падазраваных канфіскавана 430 тысяч фотаздымкаў педафільскага зместу, у другога — каля 150 тысяч запісаў. Усяго паліцыянты правялі ператрусы ў 112 месцах, канфіскавалі больш за сем з паловай тысяч рознай тэхнікі — тэлефоны, кампутары і дыскі.
У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу за выраб, увоз і захоўванне матэрыялаў парнаграфічнага характару з удзелам непаўналетніх, а таксама за распаўсюд падобнага роду кантэнту. За гэта пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 31 чалавек змешчаны пад варту часовага ўтрымання. Яшчэ ў дачыненні да 33 падазраваных пракуратурай прыменены меры стрымання ў выглядзе паліцэйскага нагляду і маёмаснага закладу.
Аперацыя "Enola Gay" праведзена 21-25 кастрычніка супрацоўнікамі Цэнтральнага ўпраўлення па барацьбе з кіберзлачыннасцю. Усяго ў аперацыі бралі ўдзел больш за 400 супрацоўнікаў паліцыі і 31 супрацоўнік пракуратуры.
ав