Беларуская Служба

Некалькі мільёнаў вучняў польскіх школ адначасова праспяваюць гімн

07.11.2024 15:02
У рамках акцыі «Школы пад гімн» заўтра, 8 лістапада, дакладна ў 11.11 школьнікі разам праспяваюць «Мазурак Дамброўскага».
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

Напярэдадні Дня Незалежнасці (11 лістапада) некалькі мільёнаў вучняў з Польшчы і польскіх школ за мяжой адначасова праспяваюць польскі гімн. У рамках акцыі «Школы пад гімн» заўтра, 8 лістапада, дакладна ў 11.11 школьнікі разам праспяваюць «Мазурак Дамброўскага».

Дырэктар пачатковай школы № 25 у Варшаве Томаш Зевец сцвярджае, што сумеснае спяванне гімну — гэта толькі частка мерапрыемстваў, якія праходзяць у школе апошнімі днямі ў сувязі з надыходзячым святам:

- Мы не толькі выступаем і спяваем. Таксама мы праводзім класныя ўрокі ва ўсіх класах пачатковай школы, каб нагадаць гісторыю гімна. Таксама праводзяцца іншыя заняткі, у тым ліку мастацкія: ладзім выставы, робім катыльёны. Нацыянальныя колеры і гімн – упісваюцца ў патрыятычнае выхаванне.

Кампанія «Школа пад гімн» распачалася ў сотую гадавіну аднаўлення незалежнасці Польшчы. У 2018 годзе Мазурак Дамброўскага адначасова праспявалі 5 мільёнаў вучняў.

ав